Аўстрыя, Чэхія, Данія і Нарвегія маюць намер аслабіць каранцін



Чатыры еўрапейскія краіны – Аўстрыя, Чэхія, Данія і Нарвегія – плануюць зрабіць крокі для аслаблення некаторых абмежаванняў, уведзеных для барацьбы з распаўсюджваннем новага каранавіруса, паведамляе Frequent Business Traveler News.

Зняцце абмежаванняў не азначае вяртання да прывычнага жыцця, а хутчэй, сведчыць пра спосабы спалучэння некаторых дзеянняў з гарантыямі бяспекі пры пандэміі.

Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц аб’явіў аб паэтапным аднаўленні эканомікі краіны. У Аўстрыі складзены графік адкрыцця магазінаў па чарзе. Пры гэтым будуць уважліва сачыць за колькасцю новых выпадкаў захворвання на каранавірус, і пры выяўленні росту ўрад абяцае зноў вярнуцца да каранціну.

З 14 красавіка ў Аўстрыі адкрыюцца невялікія гандлёвыя аб’екты плошчай да 400 кв.м, таксама гаспадарчыя магазіны і садовыя цэнтры. Уваход у іх будзе дазволены пакупнікам у масках, таксама будзе дзейнічаць абмежаванне па колькасці людзей, якія адначасова знаходзяцца ў іх.

Чэхія адмяняе абмежаванні на паездкі для грамадзян. Таксама з 14 красавіка ў дапаўненне да прадуктовых магазінаў і аптэк адкрыюцца гандлёвыя аб’екты па продажы веласіпедаў і тавараў для хобі.

У Даніі з 15 красавіка адновяць работу дзіцячыя сады і школы, што дасць магчымасць многім бацькам вярнуцца на работу.

У перыяд з 20 па 27 красавіка адкрыюцца дзіцячыя сады ў Нарвегіі, а з 27 красавіка вернуцца да заняткаў школьнікі з першага па чацвёрты класы.

belta.by

Фота iStock