Берасце: у крамах пашыраюць меры бяспекі



Інфармацыйныя стэнды ды аднаразовыя пальчаткі — так на эпідэмію адрэагавалі берасцейскія гандлёвыя кропкі.

Частка наведвальнікаў у масках, некаторыя спрабуюць вытрымліваць дыстанцыю:

– Крамы імкнуцца зрабіць іх наведванне максімальна бяспечным. У прыватнасці, уводзіцца абавязак для гандляроў за прылаўкамі і касіраў выкарыстоўваць маскі і пальчаткі падчас працы. Можна знайсці таксама хлебабулачную прадукцыю ўласнай вытворчасці, якая пакуецца ў пакеты. Сустракаюцца стойкі з аднаразовымі пальчаткамі. Некаторыя гандлёвыя кропкі спрабуюць рэгуляваць чэргі. Часам сацыяльная дыстанцыя не вытрымліваецца. Вітаецца размяшчэнне санітайзераў. Уведзеная дадатковая апрацоўка ручак, вазкоў і кошыкаў дызенфікуючымі сродкамі. Берасцейцаў заклікаюць больш карыстацца дастаўкай ежы. Але не шмат гараджанаў аддаюць перавагу анлайн-пакупкам.

Беларускае Радыё Рацыя