Эпідэмія ў Бельгіі набыла маштаб катастрофы
Эпідэмія ў Бельгіі набыла маштаб катастрофы: больш за 3000 ахвяр у краіне з насельніцтвам як Беларусь. Малая краіна, у якой размешчаныя органы кіравання Еўразвяза, мае адну з найгоршых у свеце сітуацый з каронавірусам, паведамляе nn.by.
10 красавіка колькасць памерлых ад COVID-19 у Бельгіі перавысіла 3019. Асабліва шмат ахвяр — у дамах састарэлых. Пацыенты з каронавірусам займаюць на сёння 5610 ложкаў у бельгійскіх шпіталях, у тым ліку 1278 месцаў у рэанімацыі. 993 пацыенты ў краіне ляжаць на штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Бельгія адносна позна ўвяла каранцінныя абмежаванні. Сітуацыя ў гэтай краіне нашмат горшая, чым у сувымерных з ёй Аўстрыяй, Швейцарыяй, Чэхіяй ці Партугаліяй, якія таксама суседнічаюць з вялікімі агмянямі пандэміі ў Еўропе, якія ўтварыліся ў Італіі, Іспаніі і Францыі.
twitter.com/ChuBailiang