Часовая ізаляцыя Беларусі – шанец для развіцця лакальнага турызму
Нягледзячы на зачыненыя межы можна наведаць цікавыя гістарычныя ды культурніцкія кропкі свайго рэгіёна, – распавяла берасцейская краязнаўца Таццяна Мірашэвіч:
– У сувязі з эпідэміяй турыстычны сектар моцна пацярпеў. Сапраўды ўсе экскурсіі адмененыя, у музеях немагчыма дамовіцца, каб экскурсаводы праводзілі экскурсію, гэта забаронена. Аднак можна наведаць музей самастойна. Экскурсіі пажадана не праводзіць, устрымацца ад масавых экскурсіяў, таму толькі вандраваць самастойна.
Краязнаўца Таццяна Мірашэвіч перакананая, што бліжэйшым часам асабліва папулярнымі могуць стаць маршруты па аграсядзібах, прыродных аб’ектах ды палацах.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце