Урад ЗША выдзеліў Беларусі $1,3 млн для барацьбы з каронавірусам



 Урад ЗША праз Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) выдзеліў Беларусі $1,3 млн на процідзеянне пандэміі COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў Facebook-акаўнце USAID, паведамляе БЕЛТА.

„USAID перадае гэтыя сродкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячаму фонду ААН (ЮНІСЕФ). Фінансавая дапамога пасадзейнічае ўмацаванню нацыянальнай сістэмы аховы здароўя: рабоце лабараторый, сістэм эпіднагляду і хуткага рэагавання, а таксама падвышэнню эфектыўнасці прафілактыкі, кантролю за распаўсюджваннем інфекцыі COVID-19 і барацьбы з ёю”,- адзначаецца ў паведамленні.

USAID таксама падтрымае асветныя кампаніі ў СМІ.