У Гародні пройдзе гарадскі суботнік
Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб правядзенні ў Гародні з 14 па 23 красавіка 2020 года гарадскога суботніка.
Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў самастойна вызначаюць дзень і форму правядзення суботніка ў названыя тэрміны.
Адзначаецца, што суботнік праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Асаблівую ўвагу кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, усім удзельнікам суботніка раяць звярнуць на неабходнасць выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў, уведзеных у сувязі з ускладненым эпідэміялагічным становішчам.
Суботнік рэкамендуецца правесці на працоўных месцах або арганізаваць прывядзенне ў належны стан тэрыторый, замацаваных за прадпрыемствамі і арганізацыямі.
Сабраныя на суботніку сродкі будуць накіраваны на ўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан зямель агульнага карыстання, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, воінскіх пахаванняў у Гародні.
Фота tut.by