Каранік: У Беларусі COVID-19 інфікаваны 301 медык



 На сёння ў Беларусі лабараторна пацверджаны 301 выпадак заражэння медыцынскіх работнікаў, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на брыфінгу ў Менску 11 красавіка.

Паводле яго слоў, больш за ўсё заражаных работнікаў сістэмы аховы здароўя ў Менскай і Віцебскай абласцях.

Большасць інфікаваных знаходзяцца ў здавальняючым стане. На раніцу 11 красавіка ніхто з іх не знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

belapan.by