Як у Слоніме затрымалі пасланца караля Швецыі
З’явіўся красавіцкі нумар гісторыка-краязнаўчага выдання “Слонімскі край”.
Ён адкрываецца цікавым артыкулам “Як у Слоніме затрымалі пасланца караля Швецыі” Гэты выпадак здарыўся ў Слоніме вясной 1657 года. Слонімцы затрымалі шведскага пасла і забралі ў яго лісты ад Багдана Хмяльніцкага, адрасаваныя каралю Швецыі Карлу Х Густаву. Што здарылася далей з гэтым затрыманнем – чытачы даведаюцца пасля таго, як прачытаюць матэрыял.
“Слонімскі край” таксама знаёміць чытачоў са слонімскімі краязнаўцамі 1928 года, сярод якіх быў і заснавальнік Слонімскага музея Язэп Стаброўскі. Друкуецца шмат цікавых і рэдкіх здымкаў жыхароў вёскі Вішава першай паловы ХХ стагоддзя. Распавядае “Слонімскі край” і пра ліст паўстанца 1863 года, які пэўны час захоўваўся ў Слоніме. Чытачы яшчэ даведаюцца са свежага нумару выдання пра слонімскі футбол у міжваенны час, пра рэвалюцыйны Слонім, пра першую “Міс Слонім” 1930 года і пра шэраг іншых цікавых людзей і пра тыя падзеі, якія некалі адбываліся на Слонімшчыне.
Свежы і ранейшыя нумары “Слонімскага краю” чытайце тут.
Беларускае Радыё Рацыя