Берасцейшчына: новыя выпадкі COVID-19 афіцыйна не агучваюць



Новыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі ў Берасцейскай вобласці афіцыйна не агучваюць. Інфармацыя пра станоўчыя вынікі на COVID-19 даецца выключна на роўні рэспублікі. Хворых на каронавірус у рэгіёне можа налічвацца ад паўсотні да некалькіх соцень чалавек:

– Паводле жыхароў Берасцейскага раёна, штодня інфекцыйныя аддзяленні лякарняў запаўняюцца дзясяткамі хворых на пнеўманію. У некаторых бяруць тэсты на COVID-19, але вынікі замоўчваюцца. Але калі паглядзець па мапе заражэнняў, што змешчаная на афіцыйнай старонцы Вікіпедыі па сітуацыі з каронавірусам у Беларусі, то ў Берасцейскай вобласці COVID-19 выяўлены ў такіх раёнах, як Бярозаўскі, Іванаўскі, Пінскі, Лунінецкі, Столінскі, Ганцавіцкі, Камянецкі і ў Берасці. Па новых выпадках, да прыкладу, была змешчана інфармацыя ў суполцы  выдання “Камянецкія навіны”. Яны пішуць, што ў раёне дакладна ёсць адзін станоўчы тэст на каронавірус. Агулам было пратэставана толькі 70 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: minsknews.by