У Іўі чатыры выпадкі заражэння COVID-19



У раённых цэнтрах у медустановах, як і раней, адчуваецца брак сродкаў абароны ад каронавіруса для медычнага персаналу. У жыхароў Іўя, на жаль, за мінулы месяц „знізіўся градус” перасцярогі, бо колькасць захварэўшых выяўлена малая. Цяпер вядома, што ў раённым цэнтры было толькі чатыры захварэўшых на COVID-19. Што да самаізаляцыі жыхароў, то не ўсе гатовыя яе ўспрыняць усур’ёз. Кажа жыхарка Іўя, мастачка Ірына Давідовіч:

– Ёсць сярод маіх знаёмых тыя, што сапраўды пайшлі на самаізаляцыю, але няпоўную. Таму што я, напрыклад, таксама выходжу ў магазін прыкладна раз у тыдзень. А ёсць такія людзі, якія ўвогуле ні ў чым не абмяжоўваюць сябе і весяляцца і вечарам, і днём. Тыя ж самыя рэлігійныя святы. Выдатныя трансляцыі былі з Вострай брамы, з Гарадзенскага касцёла, тым не менш, людзі пайшлі на кантакт. Ну, паглядзім, да чаго гэта прывядзе. Але, мне здаецца, гэта ўжо як факт. І факт нядобры.

У грамадскіх месцах, у масках і сродках абароны, працавалі яшчэ месяц таму супрацоўнікі крамаў і банкаў Іўя. Гэтаму паўплывала даручэнне мясцовых уладаў. „Гэта добра,” – заўважае Ірына Давідовіч.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота greenbelarus.info