У Беларусі пацверджаны 3.281 выпадак COVID-19



Колькасць пацверджаных у Беларусі выпадкаў COVID-19 дасягнула 3.281, шпіталізавана 2.444 чалавекі, памерлі 33, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

На раніцу 13 красавіка агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавіруснай інфекцыяй, складала 2.919. Такім чынам, за суткі агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфікавання вырасла на 362 (+12,4%). Агульная колькасць ахвяр павялічылася на чатыры (днём раней было 29, да гэтага — 26).

Як правіла, захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, адзначае Міністэрства аховы здароўя. Разам з тым 57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Праведзена 71,8 тыс. тэстаў на каранавірус. У тэставанні задзейнічана 17 лабараторый.

Міністэрства аховы здароўя не паведаміла колькасць вылечаных ад каранавіруса.

Кіраўнік місіі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Патрык О’Конар на брыфінгу ў Мінску 11 красавіка па выніках візіту заявіў, што Беларусь уваходзіць у новую фазу эвалюцыі ўспышкі COVID-19 і цяпер час „рыхтавацца да горшых сцэнарыяў і ўмацоўваць узаемадзеянне ўрада з усім грамадствам”.

belapan.by

Фота: МН