У Беларусі ладзіцца акцыя «Дом без гвалту!»
У Беларусі ад пачатку года праваахоўнікі накіравалі ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі амаль 2 тысячы хатніх тыранаў і столькі ж атрымалі прадпісанні ў адпаведнасці з якімі былі часова ізаляваныя ад сем’яў.
Гэтая ганебная з’ява знікне тады, калі ахвяры перастануць маўчаць, – кажа псіхолаг Наталля Вярбіцкая:
– Не маўчаць, звяртацца ў міліцыю. Бываюць такія сітуацыі, што быццам і працу з жанчынай правялі і пагутарылі з ёй і пераканалі, што трэба штосьці рабіць. Праз некаторы час мы ўсё адно прыходзім да таго, што жанчына адмаўляецца ці ад напісання заявы, ці ад прыцягнення да крымінальнай адказнасці па сваіх асабістых матывах. Разводзіш рукамі і думаеш, што так хацелася дапамагчы сям’і, а не атрымліваецца.
Да 24 красавіка ў Беларусі ладзіцца акцыя «Дом без гвалту!». Яе ініцыявалі праваахоўнікі сумесна з прадстаўнікамі адукацыйнай і сацыяльнай сферы. Сёлета ўвага засяроджана на інфармаванні грамадзянаў аб прававых нормах, дапамозе, якая аказваецца ахвярам сямейнага гвалту.
Беларускае Радыё Рацыя