Беларускі Чырвоны Крыж набірае добраахвотнікаў
У Беларусі каля аднаго мільёна людзей сталага веку, якім ва ўмовах пандэміі каронавірусу неабходна дапамога, – паведамляе Беларускі Чырвоны Крыж. Раней яны самі сябе абслугоўвалі: хадзілі ў аптэкі, крамы, паліклініку, але цяпер павінны абмяжоўваць выхад з хаты. Па магчымасці за імі даглядаюць валанцёры арганізацыі.
Зараз тая сітуацыя, калі буйныя арганізацыі могуць праявіць сацыяльную адказнасць, – кажа валанцёр Надзея Аксак:
– Калі, канешне б, нашы арганізацыі, установы, якія могуць дапамагчы такім людзям, закупілі б прадукты першай неабходнасці і маглі б даставіць іх. Або патэлефанавалі б і дамовіліся пра сустрэчу і перадалі гэтыя прадукты, мы б іх з задавальненнем разнеслі.
На сёння па краіне дзейнічае каля 1,5 тысячы валанцёраў Чырвонага Крыжа. Гэтай колькасці не дастаткова, таму арганізацыя ладзіць набор добраахвотнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя