На Берасцейшчыне пачала імкліва расці колькасць інфікаваных



Семдзясят тры. Такая лічба хворых на каранавірус праз больш чым пяць дзён замоўчвання сітуацыі з’явілася на Берасцейшчыне. Дадзеныя былі агучаныя менскімі чыноўнікамі падчас прэсавай канферэнцыі сёння, 14 красавіка:

– Намесніца міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан у рэжыме онлайн паведаміла новую статыстыку. Такім чынам, колькасць хворых у вобласці павялічылася амаль што ў два разы. Раней гэта было крыху больш за чатыры дзясяткі чалавек, а на дадзены момант — больш за сем дзясяткаў.

Берасцейшчына апынулася на перадапошнім месцы ў краіне па колькасці станоўчых тэстаў на COVID-19, хаця на пачатку эпідэміі яна была апошнім рэгіёнам, дзе быў выяўлены каронавірус.

Паводле спецыяліста ў сферы здравааховы, у групе рызыкі ў Берасцейскай вобласці, як і па ўсёй краіне, найперш зараз знаходзяцца медычныя супрацоўнікі, якія аказваюць дапамогу пацыентам, што маюць каронавірусную інфекцыю.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце