У Беларусі праведзена больш за 71,8 тыс. тэстаў на COVID-19



Па стане на 14 красавіка ў Беларусі праведзена 71 тыс. 875 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Для тэставання задзейнічаны 17 лабараторый. Зарэгістраваны 3281 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. «З іх шпіталізаваны 2444 чалавекі. У астатняй часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай форме, яны лечацца амбулаторна», – удакладнілі ў прэс-службе.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, 57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата ШВЛ. Памерлі 33 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

БелТА