Эмігрантка з Беларусі: У нас Нью Ёрк на каранціне



Закрытыя ўстановы адукацыі, бізнэс, рэкамендацыі без патрэбы не выходзіць з дому. Так выглядае каранцін у Нью Ёрку — турыстычным цэнтры ЗША. Пакуль невядома, наколькі доўга можа цягнуцца такая сітуацыя, але амерыканцы хочуць верыць у лепшае, — распавяла Вераніка Шаламіцкая, якая сама нарадзілася ў Берасці, але ўжо больш за дзесяць год жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі:

– У нас Нью Ёрк на каранціне. Цяпер усё на паўзе, усе віды бізнэсу зачыненыя. Бізнэс дзеліцца на той, што мае дазвол на працу, і на той, якому забаронена працягваць актыўную дзейнасць. Адчыненымі застаюцца аптэкі, медыцынскія цэнтры, лякарні і асобныя крамы, то бок толькі з пэўнымі прадуктамі. А ўсім асатнім кропкам сказалі зачыняцца.

Вераніка Шаламіцкая адзначыла, што адзінае жаданне, якое хацелася б ажыццявіць пасля завяршэння каранціна — гэта проста прысутнічаць побач з людзьмі. Мець больш магчымасцяў для сустрэч з калегамі, роднымі і сябрамі.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя