Трэнінг-Кэмп зборнай Беларусі завершаны на 15 дзён раней



Трэнінг-Кэмп зборнай Беларусі на базе „Чыжоўка-Арэны”, запланаваны першапачаткова да 30 красавіка, завершаны датэрмінова. Такое рашэнне прыняла Федэрацыя хакея Беларусі. Ва ўмовах існуючай абстаноўкі, выкліканай распаўсюджваннем каронавіруса, а таксама ў мэтах забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя хакеістаў, трэнераў, адміністрацыйнага штаба і іх сем’яў, кіраўніцтва Федэрацыі хакея Беларусі прыняў рашэнне аб спыненні вучэбна-трэніровачнага збору нацыянальнай каманды з 15 красавіка.

Габрыэль Рамас прызнаны найлепшым гульцом 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Бразільскі паўабаронца жодзінскага „Тарпеда-БелАЗа” Габрыэль Рамас прызнаны найлепшым гульцом 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У пераможным хатнім матчы з менскім „Энергетыкам-БДУ” 24-гадовы бразілец далёкім ударам забіў другі мяч, а першы гол пасля яго дакладнай перадачы забіў Андрэй Хачатуран.

„Рэал” прапануе 170 млн еўра „Ліверпулю” за Садзьё Манэ

Мадрыдскі „Рэал” плануе летам купіць нападніка „Ліверпуля” Садзьё Манэ. Па інфармацыі „The Sun”, „Рэал” зробіць „Ліверпулю” прапанову ў раёне 170 млн еўра. Калі гэты трансфер адбудзецца, мерсісайдцы могуць паспрабаваць на замену Манэ падпісаць форварда „ПСЖ” Кіліана Мбапэ, удакладняе крыніца. У сезоне-2019/20, які цяпер прыпынены з-за каронавіруса, Манэ правёў 38 матчаў ва ўсіх турнірах за „Ліверпуль”, забіў 18 галоў і аддаў 12 выніковых перадач. Яго кантракт з „чырвонымі” разлічаны да лета 2023 года.

ESPN: футбол у Англіі адновіцца 6 чэрвеня

Паводле інфармацыі ESPN футбольны сезон у Англіі можа аднавіцца 6 чэрвеня. Па дадзеных крыніцы, ангельская прэм’ер-ліга, чэмпіёншып, першая і другая лігі арыентаваны на 6 чэрвеня, каб аднавіць сезон, перарваны з-за пандэміі каронавіруса. Да таго клубам трэба прайсці трохтыднёвую падрыхтоўку. Хутчэй за ўсё, астатнія матчы сезону пройдуць пры зачыненых трыбунах.

Менскае „Дынама” пацвердзіла ўдзел у сезоне-2020/21

Менскае „Дынама” пацвердзіла удзел у наступным, 13-м, сезоне КХЛ, які пачнецца, як мяркуецца, у верасні 2020 года. Пра гэта заявіў прэзідэнт лігі Аляксей Марозаў.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя