Жыхароў Польшчы абавяжуць насіць маскі ў грамадскіх месцах (абноўлена)



206 новых выпадакаў заражэння каронавіруса зафіксавана ў Польшчы. Памерлі чарговыя пяць пацыентаў. Агулам на раніцу 15 красавіка, паводле дадзеных Міністэрства здароўя, зафіксавана сем тысяч чатырыста восем выпадкаў заражэння каронавірусам. Ад COVID-19 памерлі 268 чалавек.

На Падляшшы дагэтуль пацверджаныя 258 выпадкаў заражэння каронавірусам. Памерлі дзве асобы.

Як паведаміў журналістам віцэ-міністар аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска, сёння міністэрства прадставіць дакладныя распараджэнні адносна абавязку закрываць рот і нос усім, хто выходзіць з дому і наведвае грамадскія месцы. Абавязак гэты ўводзяць у Польшчы ўжо з заўтрашняга дня. Сёння таксама мае быць больш вядома адносна планаванага ўрадам ад 19-га красавіка паступовага размарожвання польскай эканомікі.

* * * 

Падляшскае ваяводства і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра два чарговыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаныя станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Паводле інфармацыі, пажылы мужчына з Сямяціцкага павету шпіталізаваны ў ваяводскую бальніцу ў Ломжы, а малады чалавек з Бельскага павета знаходзіцца на ізаляцыя дома.

Кантактныя асобы знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам. 

Усяго ў Падляшскім ваяводстве зараз 258 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.

Яшчэ адзін чалавек у рэгіёне выздаравеў (усяго 16). Гэта пажылы мужчына з Ломжы.

Беларускае Радыё Рацыя