Аляксандр Зіменка: Наш культурны праект – прыклад для астатніх у Беларусі



15 красавіка ўвесь свет адзначае ажно дзве прыгожыя даты – Сусветны дзень мастацтва і Міжнародны дзень культуры.

Пра надзённыя праблемы і перспектывы мастацтва і культуры ў Беларусі паразважаем разам з «Госцем Рацыі» – куратарам карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка» і дырэктарам «Новай Культурнай Ініцыятывы» Аляксандрам Зіменкам.

РР: Як усё пачыналася і чаму вы прыйшлі ў сферу мастацтва?

Аляксандр Зіменка: Гэта было невыпадкова. Калі бацька мастак, а маці мастацтвазнаўца, не вельмі экзатычны выбар. Сапраўды гэта быў жыццёвы шлях, які пачаўся з дзяцінства, таму што мы сёння тут у Палацы мастацтва і я памятаю, як мой бацька браў мяне на адкрыццё імпрэз, і я нават памятаю як фантан яшчэ працаваў, і як Палац ператвараўся з часам. У першую чаргу – гэта сям’я. Паўплывалі не толькі бацькі, напрыклад, мая бабуля была міністрам культуры Казахскай ССР. А потам міністрам кінематаграфіі. Калі я вучыўся ў школе, я разумеў, што з матэматыкай у мяне не вельмі добра, і ў гуманітарнай сферы я неяк сябе лягчэй пачуваю. Таму я вырашыў, і вось так атрымалася.

РР: Вы працуеце ў межах вялікага культурна-адукацыйнага праекта “Белгазпрамбанка”, які актыўна спрыяе развіццю беларускай культуры ў сферы выяўленчага мастацтва і тэатра. Арганізоўвае культурныя і адукацыйные мерапрыемствы. Як вы патрапілі ў гэты праект?

Аляксандр Зіменка: Супрацоўнічаць з “Белгазпрамбанкам” я пачаў раней, чым стаў там працаваць. Таму што калі я працаваў у Міністэрстве культуры, я адказваў за гэты праект “Арт-Беларусь”, бо калі былі набытыя творы, першыя 35 твораў мастакоў парыжскай школы, то звярнуліся да нас, каб атрымаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Потым я супрацоўнічаў на пачатку “Восеньскага салону” як адзін з сябраў журы. А потым атрымаў прапанову перайсці ў банк як куратар карпаратыўнай калекцыі.

РР: У чым, на ваш погляд, місія гэтага культурна-адукацыйнага праекта “Белгазпрамбанка”?

Аляксандр Зіменка: Мэта – ліквідаваць тыя белыя плямы ў гісторыі выяўленчага мастацтва і ўвогуле ў культуры Беларусі, якія зараз існуюць. Калі насельніцтва будзе звяртаць больш увагі і дзяржава таксама, і прыватныя ўстановы, і бізнэс, тады, я спадзяюся, што мы будзем лічыць, што праект “Арт-Беларусь” быў добрым пачаткам. Таму што і галерэя, якая ёсць у нас зараз, і карпаратыўная калекцыя, якая налічвае больш за 152 працы – гэта не спроба канкурыраваць з дзяржаўнымі музеямі. Мы не музей. Калі раптам стане зразумела, што гэты праект існуе, але, на жаль, наш прыклад, калі мы вяртаем творы выяўленчага мастацтва, неяк не так паўплываў на дзяржаўныя ўстановы, на прыватныя ўстановы, вось тут шкада. Адна з мэтаў – каб мы бачылі ўсё больш і больш прыватных устаноў, якія таксама ці дапамагаюць культуным інстытуцыям, ці асабістыя ініцыятывы праяўляюць.

Ёсць яшчэ імёны, якія нам хацелася б вярнуць, ёсць такія мастакі, як, напрыклад, Валентый Ваньковіч, у нас ёсць толькі адзін яго твор. Вельмі-вельмі цяжка яго знайсці зараз на нейкіх аукцыённых пляцоўках. Таму што амаль нічога не засталося па-за сценамі дзяржаўных музеяў, ці калекцый. Гэта вельмі-вельмі цяжка, але мы будзем працягваць. У мінулым годзе мы знайшлі Януара Сухадольскага. Калі я размаўляў з калегамі з Польшчы, яы сказалі, што апошні раз Сухадольскі на аукцыёне быў больш чым чатыры гады таму.

РР: То бок, ці можа вярнуць мастацкую спадчыну назад на радзіму?

Аляксандр Зіменка: Гэта вельмі цяжкае пытанне, таму што той жа Царфін, ці Суцін, яны не стваралі гэтыя творы на тэрыторыі Беларусі, таму іх вяртанне – цяжкае пытанне. Увогуле яны стваралі іх у Францыі. А тое, што яны нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі…  Расейскія мастацтвазнаўцы, напрыклад, іх увогуле лічаць расейскімі мастакамі, таму што тэрытоыя Беларусі ў той час уваходзіла ў склад Расейскай Імперыі. Французы лічаць іх сваімі, таму што сапраўды як мастакі яны сталі вядомымі і свае мастацкія рысы і стылі ўдакладнямі менавіта ў Францыі. У нас няма такой інтэнцыі, што, напрыклад, набыць усяго Шагала, які ёсць зараз на аукцыёнах. Ці Суціна. У нас ёсць шэсць твораў Шагала, і яны прадстаўляюць яго творчасць з пачатку 20 стагоддзя, з 1919-га, да апошніх гадоў яго жыцця, 1984 года, гэта самы апошні твор, які ў нас сёння ёсць у калекцыі. Так, напэўна, гэта было б магчыма набываць твор з кожнага года яго жыцця. Але гэта больш музейны падыход.

Цалкам гутарка:

Размаўляла Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя