Гародня: маскі на твар шыюць усе швейныя прадпрыемствы
Гараденскія аптэкі і крамы падчас каронавіруса распачалі продаж масак на твар, якія яшчэ пару дзён таму былі ў вялікім дэфіцыце.
Пра сітуацыю ў Гародні распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– Сотні людзей ў аднаразовых і шматразовых масках, а таксама ў рэспіратарах рознага класу можна пабачыць на вуліцах Гародні. Яшчэ тыдзень таму маскі было складана адшукаць у продажы, то цяпер амаль у кожнай аптэцы можна набыць аднаразовыя маскі, якія прўда прадаюць толькі па 5 штук у адны рукі.
Трэба заўважыць, што пашывам масак цяпер займаюцца амаль усе фірмы па шыццю адзення ў горадзе, у тым ліку такія вядомыя як „Элод” і „Конте Спа”. Пад пашыў масак выдзяляюцца памяшканні амаль усіх швэйных прадпрыемстваў, і самым можна сказаць кур’ёзным было выдзяленне пад пашывачны цэх памяшкання самага вялікага забаўляльнага цэнтра ў горадзе.
Тэкст і фота Сяргея Апановіча, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня