291 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 на Падляшшы (абноўлена)



Тры новыя выпадкі заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.

Усяго на Падляшшы 291 пацверджаны выпадак заражэння COVID-19.   Яшчэ трое жыхароў рэгіёну паправіліся (усяго 35 чалавек).

***

Стала вядома пра пяць новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаных станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Кантактныя асобы знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам. 

Усяго на Падляшшы 288 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.

* * * 

Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства абвясцілі пра чарговыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі ў рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. Кантактныя асобы ахоплены эпідэміялагічнай дапамогай. 

Усяго на Падляшшы 273 пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19.

Упраўленне Падляшскага ваяводства ў Беластоку знаходзіцца ў пастаянным кантакце з усімі службамі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у эпідэміялагічных мерапрыемствах. Цэнтр ваяводскіх крызісных сітуацый кругласутачна адсочвае сітуацыю ў рэгіёне і гатовы прыняць меры з адпаведнымі працэдурамі.

Калі вы былі ў зоне каронавірусу на працягу апошніх 14 дзён і кантактавалі з чалавекам, інфікаваным альбо хворым на каронавірус SARS-CoV-2, неадкладна паведаміце пра гэта санітарна-эпідэміялагічнай станцыі па тэлефоне. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць правілы гігіены ў адпаведнасці з інструкцыямі, апублікаванымі на спецыяльным сайце gov.pl.

Беларускае Радыё Рацыя