На анлайн-лекцыю запрашаюць «Крылы Халопа»
Да ўдзелу ў анлайн-лекцыі ўжо заўтра, 17 красавіка, запрашаюць у Берасці прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы Халопа». У якасці лектара выступіць кандыдат філасофскіх навук, выкладчык у Еўрапейскім каледжы Liberal Arts ў Беларусі Вольга Шпарага.
Тэма – «Супольнасць (пасля) пандэміі: што новага мы даведаліся пра сябе ды іншых?» – распавяла адная з ініцыятараў віртуальнага мерапрыемства Святлана Гайдалёнак:
– Перад намі неверагодныя магчымасці. Гэтую лекцыю могуць слухаць, глядзець і ў ёй удзельнічаць людзі з усяго свету, якія разумеюць расейскую або беларускую мовы. Першы раз будзем далучаць людзей да размовы. Гэта не будзе лекцыя з аднаго боку, але будуць пытанні, будуць дыскусіі.
Анлайн-лекцыя пачнецца а 19-ай гадзіне. Яна будзе даступная па адмысловай спасылцы, што даступная ў сацыяльных сетках у суполках прасторы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце