Афіцыйна ў Беларусі 4204 чалавекі хворыя на каронавірус



Міністэрства аховы здароўя апублікавала 16 красавіка ў сваім Telegram-канале афіцыйную статыстыку распаўсюду каронавірусу ў Беларусі.

Па стане на 16 красавіка ў Беларусі праведзена 81 тыс. 246 тэстаў на каронавірусную інфекцыю. Для правядзення тэставання задзейнічаны 24 лабараторыі, якія адкрытыя як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.

Зарэгістравана 4204 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. 65 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 40 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя