Споўнілася 208 год з дня нараджэння Напалеона Орды



З нагоды 208-х угодкаў Напалеона Орды Іванава, што ў Берасцейскай вобласці, запрашае аматараў мінуўшчыны і турыстаў наведаць палескія мясціны. Вядомы мастак, удзельнік вызваленчага паўстання 1830-1831 гадоў нарадзіўся 11 лютага ў Варацэвічах, што ў сучасным Іванаўскім раёне.

На Іванаўшчыне дзень нараджэння Напалеона Орды стала традыцыйным святам. Сёлета чакаецца яшчэ адна знакавая падзея, звязаная з імем мастака. Павінен запрацаваць музейны комплекс Напалеона Орды.  Яго будаўніцтва стала магчымым пры фінансавай падрымцы Еўрапейскага Звязу ў межах праекту па стварэнні “Транспамежнага цэнтру дыялогу культур у Лосіцы і Варацэвічах”.

Якім ён будзе – распавёў дырэктар Дзмітрый Казак:

– Музейны комплекс у будучыні будзе прадстаўлены комплексам будынкаў, дзе будзе знаходзіцца карцінная галерэя Напалеона Орды, якая ўжо цяпер працуе і прымае наведвальнікаў. Будзе тут і музей самаго Орды, невялічкія гасцініца і мастацкая школа. Будзе таксама адноўлена сядзіба Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор з усімі гаспадарчымі збудаваннямі – іх было 21.

Акрамя творчай дзейнасці, Напалеон Орда пакінуў след у грамадскім жыцці краіны. За ўдзел у вызваленчым паўстанні 1830-1831 гг. узнагароджаны ордэнам „Воінскай доблесці”. Падтрымліваў паўстанне 1863-1864 гадоў. Адзначыўся як кампазітар і педагог.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота з Вікіпедыі