У Берасці і Берасцейскім раёне на самаізаляцыі больш за 1500 асобаў



Звыш паўтары тысячы жыхароў Берасця і берасцейскага раёна на дадзены момант знаходзіцца на самаізаляцыі.

Гэта абмежавальная мера дзеля таго, каб не дапусціць распаўсюду каронавіруснай інфекцыі:

– У самаізаляцыю трапляюць тыя асобы, хто кантактаваў з хворымі на каронавірус, а таксама тыя, хто прыехаў з краінаў з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам. Дзеля праверкі грамадзянаў існуюць спецыяльна створаныя рэйдавыя групы.

Таксама падчас прэсавай канферэнцыі старшыні берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандра Рагачука стала вядома, што мясцовыя ўлады шукаюць спосабы і варыянты для тых, хто хацеў бы самаізалявацца. У Берасці для такіх мэтаў будзе працаваць гатэль Інтурыст. Чыноўнік звярнуў увагу, што зараз амаль усе турыстычныя аб’екты пустыя, таму іх могуць выкарыстаць тыя, хто не хацеў бы ў сувязі з верагоднай хваробай падвяргаць рызыцы блізкіх.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце