Як берасцейцы ставяцца да самаізаляцыі?
Берасцейцы пакуль несур’ёзна ставяцца да пытання самаізаляцыі. Асноўныя прычыны — гэта эканамічная і статыстычная.
Наўпрост не хапае сродкаў для таго, каб некалькі тыдняў або месяцаў сядзець без працы, а статыстыка не такая жахлівая ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі, адзначыў экс-кандадат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), блогер Сяргей Мазан:
– Сябры, якія на самакаранціне, яны не ходзяць на працу, яны сядзяць дома. То бок яны толькі ўвечары выходзяць у краму, каб набыць толькі тое, што ім патрэбна. Шмат хто з’ехаў у вёску, да бацькоў, і знаходзяцца там. Ёсць, магчыма, не так, як у іншых гарадах, колькасць заражаных людзей, станоўчых тэстаў на COVID-19, як, напрыклад, у Менску ці на Віцебшчыне.
Паводле Сяргея Мазана, вуліца Савецкая ў Берасці стала не такой ужо шматлюднай. Большая частка людзей схіляецца да таго, каб бавіць вольны час дома.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце