Берасцейскія актывісты збіраюць дапамогу медыкам



Бутыляваную ваду, садавіну, прадметы асабістай гігіены для медычнага персаналу і памперсы для дарослых пацыентаў плануе перадаць заўтра, 18 красавіка, грамадскасць Берасця ў інфекцыйнае аддзяленне Берасцейскай абласной лякарні.

Пра гэта паведаміў актывіст Ігар Маслоўскі. Сёння, 17 красавіка, цягам дня ў офіс арганізацыі “За свой горад”, да 21-й гадзіны ўключна можна прынесці перадачу, адзначыў ён:

– Мы абвесцілі акцыю і лічым неабходным аказаць дапамогу медыкам і пацыентам. Праз кантакты з сябрамі нашых арганізацый мы даведаліся, што, напрыклад, у Берасцейскім абласным шпіталі, у інфекцыйным аддзяленні неабходныя садавіна, вада, прадметы асабістай гігіены і іншыя рэчы.

Перадаць рэчы можна па адрасу вуліца Дзяржынскага 14, 2 паверх, офіс 15-17. Акцыя ладзіцца дзякуючы ініцыятыве органа тэрытарыяльнага самакіравання “Жыць разам” клуба “Аўтар”і арганізацыі “За свой горад”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце