Дзень Перамогі ў Берасці адзначаць 3-га ліпеня?
На трэцяе ліпеня хочуць перанесці святкавання Дня Перамогі ў Берасці. Гэта вынікае з брыфінгу старшыні гарадскога выканаўчага камітэту Аляксандра Рагачука для журналістаў.
Святкаванне 9 траўня стала немагчымым у сувязі з пандэміяй:
Мясцовыя ўлады вырашылі ўстрымацца на бліжэйшых некалькі месяцаў ад масавых мерапрыемстваў, нягледзячы на тое, што парад быў традыцыяй, якая цягнецца дзесяцігоддзямі. У той жа час наведванне берасцейскай крэпасці на 9 траўня не трапляе пад забарону. Берасцейцы будуць мець магчымасць самастойна адсвяткаваць такую дату.
Чыноўнікі, як і раней, маюць намер ускладаць кветкі да помнікаў і ля вечнага агню ад імя грамадскасці. Шэсце і мітынг — адмененыя, але пакінулі святочны салют. Канчатковы фармат святкавання яшчэ не вызначаны, бліжэйшым часам у яго могуць быць унесеныя дадатковы карэкціроўкі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота tut.by