Звыш 150 тысяч чалавек памерла ад каронавірусу па ўсім свеце



Па дадзеных інстытута Джона Хопкінса выпадкі заражэння новым вірусам выяўлены ў 210 краінах. Захварэлі звыш двух мільёнаў чалавек, ад віруса памерлі больш за 150 тысяч пацыентаў. Колькасць зафіксаваных выпадкаў заражэння новай каронавіруснай інфекцыяй у ЗША перавысіла 700 тысяч. Ад наступстваў заражэння COVID-19 памерлі больш за 30 тысяч чалавек. Цяпер ЗША займаюць лідыруючае месца па колькасці заражаных і памерлых ад каронавірусу.

У мацерыковым Кітаі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 27 новых выпадкаў каронавірусу, 17 з іх – прывазныя. Агульная колькасць інфікаваных склала 82 719 чалавек. Ад COVID-19 памерлі 4632 чалавекі.

У Нямеччыне на раніцу 18 красавіка зарэгістраваныя 137 439 выпадкаў каронавірусу, за суткі дадалося 3609 чалавек. Памерлі 242 пацыенты, усяго памерлі 4110 чалавек. Паправіліся больш за 85 тысяч.

Некаторыя краіны Еўропы, у тым ліку Нямеччына, ужо аб’явілі пра паслабленне абмежавальных мер, уведзеных для перадухілення распаўсюду віруса і рыхтуюцца планы па выхаду з каранціну.

Беларускае Радыё Рацыя