У Беларусі чакаюць зніжэння захворвання каронавірусам у бліжэйшыя тры-чатыры тыдні



Захворванне каронавіруснай інфекцыяй COVID-19 павінна знізіцца ў бліжэйшыя тры-чатыры тыдні.

Як заявіла намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Наталля Жукава 19 красавіка ў інтэрв’ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, «на працягу двух-трох тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсе». Аднак, адзначыла яна, «сітуацыя кіраваная. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў бліжэйшыя тры-чатыры тыдні».

Паводле яе слоў, Міністэрства аховы здароўя можа рабіць такую выснову, паколькі адсочвае захворванне рэспіраторных інфекцый, а каронавірус ставіцца да групы, якая выклікае падобныя захворванні. «Зніжэнне захворвання па ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь дае падставы меркаваць, што і захворванне каронавіруснай інфекцыяй праз некалькі тыдняў, ва ўсякім разе, стабілізуецца», – удакладніла Жукава. Пры гэтым яна заклікала ўсіх заставацца дома, а калі і выязджаць, то не пашыраць колькасць кантактаў.

Нагадаем, па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі на раніцу 19 красавіка на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 3538 чалавек. Памерлі 47 чалавек (два новыя смяротныя зыходы за суткі).

Беларускае Радыё Рацыя