CОVID-19 не праходзіць бясследна



Жаночая імунная сістэма ў змаганні з каронавірусам больш стабільная, у параўнанні з мужчынскай. Але аднолькава цяжкі працэс працякання, калі вірус трапіць да лёгкіх. Усё ж пабочныя наступствы ў паспяхова перахварэлых цяжкімі формамі CОVID-19 імаверна будуць, мяркуе лекар і блогер Алесь Лобан з Гародні:

– На гэта трэба паглядзець праз паўгады, а лепш праз год. Але вельмі шмат навукоўцаў кажуць пра тое, што вось гэтыя працэсы, якія адбыліся ў лёгкіх, нават калі чалавек вылечыўся, не праходзяць бясследна, бо падчас гэтага запалення туды выкідваецца частка кляцін-крыві, бялкі, адбываецца фіброз. Вось як гнойная рана загойваецца з утварэннем такога рубца, нешта падобнае, калі спрошчана казаць, адбываецца і ў лёгкіх.

Такім чынам, нават перахварэўшы COVID 19, чалавек, імаверна, адчуе цяжкасці з дыханнем пры фізічных нагрузках.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя