Куды ідуць грошы з прэзідэнцкага фонду?



Калі дзяржавы падчас пандэміі ўсе свае рэзервы накіроўваюць на дапамогу медыкам, хворым, шматдзетным сем’ям, людзям, якія страцілі работу і трапілі ў складаную сітуацыю, Лукашэнка адмоўчваецца.

А медыкам дапамагае грамадскасць, аддаючы апошнія рублі, кажа старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалаў Казлоў:

– Мне хочацца зразумець усё ж такі, як ён будзе распараджацца грашыма, якія прыйшлі яму ў тым ліку ад хворых і паміраючых людзей, бо ўсе плацілі падаткі. Вось гэтае пытанне мы чамусьці абыходзім бокам. Я хачу ведаць, колькі грошай у прэзідэнцкім фондзе, куды яны выдаткоўваюцца і хачу, каб яны выдаткоўваліся на справу.

Па словах Мікалая Казлова, выдаткі з прэзідэнцкага фонду павінны быць празрыстымі і падкантрольнымі грамадскасці. Лукашэнка распараджаецца не сваімі грашыма, ён нічога не зарабляе, яму заробак плацяць людзі.

Беларускае Радыё Рацыя