Марыя Яфімава: У Каліфорніі яшчэ не пройдзены пік захворванняў
Ніякіх прагнозаў адносна развіцця падзеяў з каронавіруснай інфекцыяй не даюць у Злучаных Штатах Амерыкі.
Пра гэта распавяла жыхарка горада Сан-Дыега Марыя Яфімава, якая некалькі гадоў таму пераехала ў ЗША з Берасця. Спачатку людзі панікавалі, але зараз яны імкнуцца думаць пазітыўна, — адзначыла суразмоўца:
– Самае частае, што тут можна пачуць — гэта тое, што няма канкрэтыкі. Ніхто нічога дакладна не ведае, усе імкнуцца быць аптымістычнымі. Паказваюць нейкія прагнозы, што будзе самае горшае, калі вы будзеце выходзіць. Дакладна ведаем, што ў Сан-Дыега і па Каліфорніі самага піку яшчэ не было.
Як распавяла Марыя Яфімава, пакуль дакладна вядома, што школы будуць зачыненыя да канца навучальнага года, а таксама адмененыя такія мерапрыемствы як спартовыя спаборніцтвы, канцэрты ды выпускныя.
Беларускае Радыё Рацыя