Устрымацца ад наведвання могілак заклікаюць праваслаўных вернікаў



Устрымацца ад наведвання могілак і сустрэць Радаўніцу дома, заклікалі іерархі праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Гэтую пазіцыю падзяляе і Міністэрства аховы здароўя. Сёлета дзень памінання памерлых выпадае на 28-га красавіка.

Усё можна зрабіць разважліва – не ствараючы натоўпу, – кажа святар Міхаіл Лабковіч:

– Устаноўлены дзень памінання памерлых – гэта Радаўніца, аўторак, пасля Светлай сядміцы. У гэты дзень таксама будуць адкрыты храмы, можна будзе зайсці ў любы праваслаўны храм, памаліцца за сваіх родных. А на могілкі можна прыйсці ў любы іншы дзень у зручны час, каб памянуць сваіх нябожчыкаў. Самае галоўнае – не забыцца на сваіх нябожчыкаў і памаліцца разам з імі, узрадавацца.

З-за каронавіруса, упершыню ў навейшай гісторыі, праваслаўная царква і каталіцкі касцёл заклікаюць сустракаць вялікія святы ў хатніх умовах. Так на Вялікдзень дазволілі вернікам самім асвяціць велікодныя стравы.

Беларускае Радыё Рацыя