Усе аператары мабільнай сувязі Беларусі падтрымалі медработнікаў



Усе аператары мабільнай сувязі Беларусі выступілі з ініцыятывай падтрымаць медработнікаў, якія змагаюцца з COVID-19. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, кампаніі прынялі рашэнне забяспечыць лекарам магчымасць быць на сувязі і анлайн без дадатковых выдаткаў.

Так, аператар life:) ужо налічвае ўсім медыцынскім работнікам Беларусі, абанентам любога тарыфнага плана life:), безлімітныя тэлефанаванні ва ўсе сеткі і інтэрнэт-трафік, які не абмежаваны па хуткасці і яго можна раздаваць на іншыя прылады.

Аператар А1 дасць безліміт сувязі і 500 бясплатных рабочых смартфонаў. Першыя смартфоны будуць перададзеныя ўжо сёння. Раней А1 зрабіў бясплатнымі тэлефанаванні для жыхароў Беларусі на гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі COVID-19 і аказаў дабрачынную дапамогу Гарадской клінічнай інфекцыйнай дякарні Менска.

МТС таксама плануе даць безлімітны інтэрнэт і 3.000 хвілін ва ўсе сеткі краіны для медыкаў на карпаратыўных планах. Дадатковымі бонусамі можна будзе скарыстацца ў пачатку мая і да канца лета. Акрамя гэтага, для патрэб медыкаў кампанія мае намер перадаць 100 планшэтаў.

Падрабязная інфармацыя аб умовах бонусных прапаноў размешчаная на сайтах аператараў.

Міністэрства аховы здароўя выказала падзяку ўсім мабільным аператарам за своечасовую дапамогу беларускай ахове здароўя. «Такія ініцыятывы адыгрываюць важную ролю ва ўмовах барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаецца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі міністэрства, у барацьбе з каронавірусам у краіне задзейнічаныя прыкладна 100 тысяч работнікаў сістэмы аховы здароўя.

БелаПАН