Завод АКБ у Берасці мае дазвол на выкіды ў атмасферу
Акумулятарны завод атрымаў афіцыйны дазвол на выкіды забруджванняў у атмасферу.
Але пакуль актывісты не дапусцяць запуск шкоднай вытворчасці і будуць працягваць дамагацца яе закрыцця, распавёў праваабаронца Раман Кісляк:
– Завод намагаецца правесці паўторна пусканаладку і прыйсці да ўвода ў эксплуатацыю. У мінулым годзе яны атрымлівалі гэтыя дазволы на выкіды, але гэта сумна, што ім далі дазвол. Мы па-ранейшаму будзем дабівацца таго, каб дадзены завод спыніў сваю працу канчаткова.
Адпаведны дазвол на выкіды быў атрыманы прадстаўнікамі АйПаэур ад абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Кіраўніцтва заводу не выключае, што праца вытворчасці пачнецца ўжо ў гэтым квартале.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце