Юбілейныя мерапрыемствы Жыровіцкай Іконы Божай Маці і манастыра магчыма перанясуць



У сувязі з пантэміяй каронавірусу і складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Беларусі, святкаванне двух вялікіх юбілеяў – 550-годдзе Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзе Жыровіцкага манастыра, якія планаваліся адзначыць 20-21 траўня гэтага года, магчыма будуць перанесены на больш пазнейшы час. Пра гэта паведамілі нашаму карэспандэнту ў Жыровіцкім манастыры.

І хоць актыўна ў Жыровічах Слонімскага раёна ідзе падрыхтоўка да святочнай юбілейнай урачыстасці, мяркуецца, што гэтыя ўрачыстасці адбудуцца сёлета ў жніўні. Хутчэй за ўсё 28 -29 жніўня, калі праваслаўныя вернікі будуць адзначаць вялікае свята – Успенне. Больш канкрэтна рашэнне пра перанос урачыстасці будзе прынята пазней і паведамлена ў СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя