Гульня «Будзьма Францыскам Скарынам!»



Музей беларускага кнігадрукавання прапануе дзецям і дарослым разам правесці вольны час за займальнай настольнай гульнёй. Для гэта трэба толькі раздрукаваць упадабаную выяву і знайсці любімы аловак. Усе выявы створаны на аснове сапраўдных элементаў з кніг Францыска Скарыны!

Гульня «Будзьма Францыскам Скарынам!» зроблена ў стылі dot-to-dot («ад кропкі да кропкі»), калі малюнак на паперы атрымоўваецца паслядоўным спалучэннем пранумараваных кропак. Атрыманы малюнак можна расфарбаваць і ўпрыгожыць на свой густ.

У гэтай гульні вас можа абмежаваць толькі ваша фантазія!