Пра ўчорашнюю колькасць захварэлых у Менску не паведамілі



Лік захварэўшых на каронавірус у Менску за апошнія содні дакладна невядомы. Застаецца толькі арыентавацца на афіцыйны агульнарэспубліканскі прырост у 459 чалавекі, які застаецца ў сярэднім нязменным на працягу апошняга тыдня па краіне.

Актуальны стан мераў і падзей на 22 красавіка ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Пракуратура горада распачала першыя справы санкцыянавання прымусовага медычнага агляду ў стацыянарных умовах грамадзян, у дачыненні да якіх маюцца дастатковыя падставы меркаваць аб наяўнасцi ў iх інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19.

На менскім заводзе лядоўняў «Атлант» паведамілі, што сярод працаўнікоў прадпрыемства з’явіліся новыя хворыя на каронавірус.

Паўсотні кампаніяў-рэзідэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналогіяў пералічылі грошы на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Мабільныя аператары абвясцілі, што забяспечыць беларускіх медыкаў, занятых у барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19, смартфонамі, планшэтамі, бясплатнымі рабочай сувяззю і Інтэрнэтам.

Працягваюцца мерапрыемствы па дэзінфекцыі жылых дамоў сталіцы.

У Менску закрыліся ўсе дзяржаўныя кінатэатры, апрача аднаго – пад паказальнай назвай –  «Беларусь».

Беларускае Радыё Рацыя