Лідская абутковая фабрыка сышла на каранцін



Лідская абутковая фабрыка да 30 красавіка зачынена на каранцін. Пра гэта TUT.BY распавяла дырэктарка прадпрыемства Тамара Ігнатовіч. У часткі супрацоўнікаў дыягнаставаны каронавірус, аднак колькі менавіта чалавек хварэюць – кіраўніца фабрыкі ўдакладніць не змагла.

Сама Тамара Ігнатовіч на дадзены момант знаходзіцца ў шпіталі. Аднак прычыну сваёй шпіталізацыі не ўдакладніла.

Па словах жыхароў Ліды, на прадпрыемстве, па розных звестках, захварэлі ад 5 да 15 чалавек.

Першы выпадак каронавіруса ў Лідзе афіцыйна зафіксавалі 13 красавіка. Тады захварэў мужчына пенсіённага ўзросту. Яго перавялі ў інфекцыйнае аддзяленне.