Грамадскія актывісты шыюць маскі



Пашывам масак у часе эпідэміі занялася берасцейская грамадская дзяячка Ганна Канюс.

Усе пачалося з недахопу сродкаў абароны ад каронавірусу ў аптэках ды крамах горада. Паступова ў дзень сталі прыходзіць дзясяткі замоў праз інтэрнэт, – распавяла суразмоўца:

– Пачалося ўсё з таго, што мне неабходная была маска. І дома апынулася дзве маскі, якія былі набытыя шмат гадоў таму, і я вырашыла іх сама пашыць, паколькі ў аптэцы іх проста не апынулася на той момант. Так як я маю швейную машынку, у мяне ёсць тканіна, і я ўмею шыць, то вырашыла заняцца такой справай.

Як адзначыла Ганна Канюс, шмат берасцейцаў зараз можна сустрэць менавіта ў чорных масках – гэта зараз самы модны колер. Большасць не задумваецца пра форму вырабу, галоўнае, каб ён добра трымаўся.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце