Як сітуацыя з каронавірусам выглядае ў Гародні?



У Гародні хуткая дапамога дзяжурыць каля кожнай паліклінікі, павялічылася колькасць выклікаў хуткай да людзей з хранічнымі захворваннямі.

Пра тое, што адбываецца на Гарадзеншчыне распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– У Гарадзенскай вобласці афіцыйна 230 асобаў захварэўшых на каронавірус. Сярод гэтых людзей – 14-ць супрацоўнікаў медычных установаў вобласці і 12-ць супрацоўнікі праваахоўных структураў . Сярод захварэўшых ёсць школьнікі, напрыклад, вучань 27-й школы, што займаецца хакеем. З-за станоўчага выніку тэста на каронавірус у аднаго вучня, адпраўлены на каранцін тры класы гэтай школы. Блог s13.ru паведамляе, што цягам дня мазкі на тэсты бяруць у бацькоў тых вучняў, якія вучыліся ў гэтых класах. Таксама выйшаў загад, паводле якога міліцыя і хуткая дапамога будзе ўзмоцнена правяраць тых людзей, якія знаходзяцца на самаізаляцыі дома, а за парушэнне самаізаляцыі будуць накладацца вялікія штрафы.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня