Нацбанк дазволіў банкам дыстанцыйна адкрываць рахункі



Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў некаторых выпадках могуць адкрываць банкаўскія рахункі праз сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання без асабістай прысутнасці кліентаў, вынікае з ліста Нацыянальнага банка, накіраванага 22 красавіка камерцыйным банкам.

Такое рашэнне абумоўлена „складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй”, гаворыцца ў лісце, падпісаным старшынёй праўлення Нацбанка Паўлам Калаурам.

Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб адкрыцці рахункаў „для мэт атрымання крэдыту на фінансаванне расходаў на падтрыманне бесперапыннай гаспадарчай дзейнасці ў неспрыяльны перыяд, выплаты заработнай платы ў памеры паўтара бюджэту пражытачнага мінімуму з устаноўленымі заканадаўствам налічэннямі і ўтрыманнямі, ажыццяўленнем іншых плацяжоў”.

Спосабы сведчання сапраўднасці ўзораў подпісаў службовых асоб кліентаў варта вызначаць лакальнымі прававымі актамі банка.

„Пры гэтым дапускаецца прымяненне дыстанцыйных спосабаў (метадаў) афармлення картак з узорамі подпісаў службовых асоб кліентаў (іх прадстаўнікоў), якія забяспечваюць безумоўнае пацвярджэнне сапраўднасці подпісаў”, — адзначаецца ў лісце Нацбанка.

belapan.by