Менск: не каранцін, дык суботнік



Насуперак рэкамендацыям Сусветнай арганізацыі аховы здароўя менскія медыкі мусяць, акрамя вялікай нагрузкі ў лякарнях, выйсці на суботнік 25 красавіка. Альбо не выходзіць, але здаць грашовую суму з кожнага калектыву.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння, 24 красавіка,  у беларускай сталіцы прадстаўляе наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– За ўчорашні дзень зафіксавана максімальная колькасць новых хворых на COVID-19 за ўвесь перыяд назіранняў – 741 чалавек

Менскі трактарны завод абвясціў працоўныя канікулы для рабочых з 4 па 10 траўня.

Сталічныя службы таксі ўзялі на сябе дадатковую функцыю дастаўкі дробных грузаў па горадзе.

У Менску працягваецца збор плазмы ад асобаў, якія перахварэлі на COVID-19. Такі донарскі матэрыял дае значныя поспехі ў лекаванні пацыентаў, якія знаходзяцца ў цяжкім стане.

Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх з заклікам стаць донарам.

Сталічны гадзіннікавы завод «Луч» запусціў у продаж дабрачынную серыю гадзіннікаў «Час дапамагаць».

Менскія камунальныя службы запэўнілі, што апрацоўваць вуліцы і грамадскі транспарт сталіцы дэзынфікуючымі сродкамі працягнуць і пасля заканчэння перыяду пандэміі.

Беларускае Радыё Рацыя