Берасцейская станцыя пералівання крыві гатовая да забору плазмы



Забіраць плазму імуннай антыCOVID-19 гатовая Берасцейская станцыя пералівання крыві. Установа заявіла пра тое, што можа прыняць тых, хто перахварэў на каронавірусную інфекцыю.

Распавядае наш карэспандэнт Аліса Поль:

– Галоўны лекар берасцейскай станцыі пералівання крыві Марына Асапрылка звярнула ўвагу на тое, што прымаецца тэхналогія рэдукцыі патагенных біялагічных агентаў. Гэта высокатэхналагічны метад нарыхтоўкі, што значыць адсутнасць каранціннага захоўвання да моманту перадачы ў медыцынскія ўстановы.

Такая плазма прымяняецца толькі як дадатковы метад лячэння пацыентаў з цяжкай стадыяй хваробы. Яе выкарыстанне магчыма выключна з прадпісанняў лекара.

Пры гэтым перш чым чалавек можа стаць донарам, павінна прайсці пятнаццаць дзён з таго часу, як ён будзе здаровы. Паколькі Берасцейшчына фактычна апошняй пачала фіксаваць выпадкі каронавіруснай інфекцыі, то донарства ў рэгіёне яшчэ не магчыма, але патэнцыйна тыя, хто мог бы імі стаць, ужо ёсць.

 Беларускае Радыё Рацыя, Берасце