На ўездах у Баранавічы будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ
З 25 па 29 красавіка, у сувязі з эпідэміялагічным становішчам, на ўездах у горад Баранавічы будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ сумесна з медыцынскімі работнікамі для праверкі стану здароўя пасажыраў з мэтай недапушчэння ўезду захварэлых на ВРІ і прадухілення перамяшчэння кантактаў 1-га і 2-га узроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі. Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Баранавіцкага гарвыканкама.
На вакзалах горада будуць праводзіцца ўзмоцненыя прафілактычныя і дэзінфекцыйныя мерапрыемствы з мэтай прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў. Дадаткова на чыгуначных вакзалах будзе ажыццяўляцца выбарачная тэрмаметрыя прыбываючых пасажыраў.
Міністэрства аховы здароўя заклікае застацца дома на вялікія выхвдныя.
Неабходна ўстрымацца ад наведвання месцаў пахаванняў і іншых магчымых месцаў з масавым знаходжаннем людзей, адкласці паездку да сваякоў, якія пражываюць у іншых рэгіёнах. Па магчымасці, не карыстацца грамадскім транспартам, абавязкова выконваць рэкамендаваныя меры прафілактыкі.