У Беларусі змененыя нормы пасылак і ўвозу тавараў



У Беларусі зменены парадак перамяшчэння праз мяжу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны ўказ № 146 падпісаў 24 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Дакумент, у прыватнасці, адмяняе месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізічным асобам у памеры 200 еўра і 31 кг у сукупнасці. Пры гэтым па-ранейшаму будуць дзейнічаць разавыя нормы: кошт пасылкі не павінен перавышаць 22 еўра, а яе вага — 10 кг.

Таксама адмяняюцца нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у суправаджаным багажы ў памеры 300 еўра і 20 кг пры ўездзе фізічнай асобы ў Беларусь наземным транспартам часцей за адзін раз на тры месяцы.

Указ набывае моц з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.

belapan.by