З’явіўся 50-ты нумар краязнаўчага зборніку “Бельскі Гостінэць”
З’явіўся 50-ты нумар краязнаўча-культурнага зборніка “Бельскі Гостінэць”. З гэтай нагоды, у памяшканнях Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, якій выдае гэты часопіс, прайшла адмыслова прэзентацыя.
[Not a valid template]
„Першы нумар выйшаў у свет у 1998 годзе. “Гэта была чорна-белая брашура. Друкаваліся ў ёй вучні Пачатковай школы з Дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім, якія прымалі ўдзел у краязнаўча-гістарычным гуртку, які я вёў”, – успамінае галоўны рэдактар Дарафей Фіёнік:
– Потым, калі “Бельскі Гостінэць” зрабіўся больш навуковым, тая праца была больш закрытая ў сценах архіваў, бібліятэк. Той, хто цяпер возьме ў рукі “Бельскі Гостінэць” і параўнае з тым што было 17 гадоў таму назад, пабачыць вялікую розніцу.
Юбілейны нумар цалкам прысвечаны гісторыі Студзіводаў. Зараз “Бельскі Гостінэць” гэта папулярна-навуковае выданне, якое выдаецца два раза ў год.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя