ДАІ з медыкамі будуць дзяжурыць каля Пінска і Баранавічаў
ДАІ і медсупрацоўнікі будуць дзяжурыць адразу каля двух гарадоў на Берасцейшчыне цягам выходных — Пінска і Баранавічаў. Там зараз неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя.
Найперш правяраць людзей пры ўездзе ў населеныя пункты. Узмоцнены кантроль таксама чакаецца на гарадскіх вакзалах:
– Медыкі будуць сачыць за тым, каб тыя, хто хоча трапіць у Баранавічы або Пінск не мелі вострых рэспіратарных захворванняў, а таксама выяўляць перасоўванне кантактаў першага і другога ўзроўняў, якія па нейкім прычынам не знаходзяцца на самаізаляцыі.
На чыгуначных вакзалах медыкі будуць мераць тэмпературу пасажырам. Мясцовыя ўлады рэкамендуюць заставацца дома і абавязкова выконваць меры прафілактыкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце