SOS: праз паўстагоддзя меліярацыя вяртаецца ў Белавежскую пушчу
Днямі ў ахоўнай зоне нацыянальнага парку былі адноўлены меліярацыйныя работы, якія мясцовым актывістам удалося спыніць паўгада таму праз зварот у Мінпрыроды Беларусі.
Сітуацыю камэнтуе журналіст-эколаг Валер Дранчук:
– Тэрытарыяльна гэта ахоўная зона. Гэта абсалютна злачынная і незаконная меліярацыя, гэта абсалютнае асушэнне, гэта змена гідралагічнага рэжыму, які, безумоўна, паўплывае на белавежскі лес. І ўзнікае проста цікавасць, як, праз каго, хто пралабіраваў гэты жудасны, хамскі на сённяшні дзень праект.
Прадстаўнікі ініцыятывы маюць намер апратэставаць дзеянні меліяратаў у ахоўнай зоне Белавежскай пушчы праз Нацыянальную камісію па справах ЮНЕСКА.
Беларускае Радыё Рацыя